Махлярка, якая называлася Ясяй, падманула людзей на 35 мільёнаў рублёў

Міліцыя затрымала 30-гадовую жыхарку Мінска, якая падманула колькі чалавек на агульную суму, большую за 35 мільёнаў рублёў, паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкаму.  Жанчына, якая называла сябе Ясяй, уваходзіла ў давер да людзей і абяцала ім дапамагчы ў розных справах. Напрыклад, атрымаць правы кіроўцы ці дастаць “гарачую” пуцёўку. Аднаму кіроўцу таксоўкі яна паабяцала выгадную працу ў польскім Кракаве. Школьнаму настаўніку яна прапанавала стаць сузаснавальнікам фірмы і паабяцала шалёныя прыбыткі. За ўсе свае “паслугі” жанчына брала грошы.
 
Пакуль міліцыя знайшла пяць ахвяраў Ясі, але падазрае, што эпізодаў у яе справе будзе больш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі