Махляры зноў падстаўляюць "Белпошту"
Махляры зноў падстаўляюць прадпрыемства "Белпошта". У верасні ад яго імя яны паведамлялі кліентам пра выйгрыш смартфона і спрабавалі атрымаць грошы "за дастаўку". "Белпошце" давялося папярэджваць кліентаў, што прадпрыемства не праводзіць розыгрышаў каштоўных прызоў, а ад яго імя дзейнічаюць невядомыя зламыснікі. У кастрычніку махляры арганізавалі спам-рассылку з камп'ютарнымі вірусамі.
Як інфармуе прэс-служба "Белпошты", ад яго імя рассылаюцца беларускамоўныя паведамленні са шкодным праграмным забеспячэннем. Прадпрыемства падкрэслівае, што рассылка здзяйсняецца не з яе адрасоў электроннай пошты. Яно заклікае кліентаў не адкрываць лісты "з сумніўным зместам ад невядомых адрасатаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.