"МакДональдс" у Беларусі працягвае працаваць
Беларусы развіталіся з McDonald's, але рэстараны працягваюць працаваць / mcdonalds.by
"МакДональдс" у Беларусі працягвае працаваць. 22 лістапада пераходу на працу пад расійскім брэндам "Вкусно — и точка" не адбылося. Афіцыйных тлумачэнняў пакуль няма.
У Мінску на ранейшыя месцы нават вярнулі шыльды, якія раней паздымалі. Падобная сітуацыя і ў Магілёве.
Пра тое, што рэстараны "МакДональдс" у Беларусі (яны працавалі з 1996-га) пераймянуюць і яны будуць працаваць пад расійскім брэндам, стала вядома 11 лістапада. Сцвярджалася, што рэбрэндынг правядуць "на працягу некалькіх тыдняў". Сыход кампаніі з Беларусі тлумачылі праблемамі з пастаўкамі (з Расіі яна сышла пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны). Аднак праз тыдзень выступіў Аляксандр Лукашэнка, які заявіў, што на месца рэстаранаў "МакДональдс" павінны прыйсці беларускія вытворцы.
З неафіцыйных крыніц вядома, што расійская сетка яшчэ не да канца прайшла рэгістрацыю ў Беларусі. Відаць, менавіта таму пакуль і вырашылі пакінуць McDonald's.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.