Макей: Беларусь хоча ўстанавіць з ЕС больш цесныя гандлёва-эканамічныя адносіны

Макей: Беларусь хоча ўстанавіць з ЕС больш цесныя гандлёва-эканамічныя адносіны

Беларусь хоча ўстанавіць з ЕС больш цесныя гандлёва-эканамічныя адносіны. Пра гэта ў Бруселі заявіў журналістам міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей, які прыбыў на саміт “Усходняга партнёрства”.

“Мы знаходзімся ў цесным кантакце з нашымі еўрапейскімі партнёрамі ў перыяд падрыхтоўкі гэтага саміту, выказалі пажаданні, — цытуе словы Макея БЕЛТА. — Пажаданні нашы заключаюцца ў тым, каб мець больш цесныя беспраблемныя гандлёва-эканамічныя кантакты, адносіны. Каб мець аблегчаны доступ да рынкаў краін Еўрасаюза”. Па словах міністра, Мінск зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў энергетычнай сферы і ў тым, каб выкарыстаць вопыт Еўрапейскага саюза “ва ўдасканаленні эканамічнай сістэмы дзяржавы”.

Уладзімір Макей нагадаў пра шэраг сумесных праектаў, якія рэалізуюць Беларусь і ЕС: у гуманітарнай сферы, ва ўдасканаленні грамадзянскай супольнасці, развіцці мясцовага самакіравання.

Макей падкрэсліў, што саміт “Усходняга партнёрства” дае добрую магчымасць для таго, каб выкласці падыходы нашай краіны найперш да сітуацыі ў рэгіёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі