Макей распавёў Дзярждэпу ЗША аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі
22 ліпеня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў тэлефонную гутарку з намеснікам дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвідам Хэйлам. Як паведамляе прэс-служба МЗС, гутарка адбылася з ініцыятывы амерыканскага боку.
Падчас размовы яны абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-амерыканскіх адносін, закранулі бягучыя пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня. Па просьбе прадстаўніка ЗША беларускі міністр падрабязна праінфармаваў суразмоўцу пра нюансы прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі.
Як паведамлялася раней, днямі Аляксандр Лукашэнка прызначыў амбасадарам Беларусі ў ЗША намесніка кіраўніка МЗС Алега Краўчанку. Дагэтуль беларускага амбасадара ў Штатах не было 12 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.