Макей: "З задавальненнем пацвярджаю пачатак паставак нафты з ЗША ў Беларусь"

Макей: "З задавальненнем пацвярджаю пачатак паставак нафты з ЗША ў Беларусь"

Злучаныя Штаты Амерыкі пачалі пастаўкі нафты ў Беларусь, паведаміў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей

"З задавальненнем пацвярджаю пачатак паставак нафты з ЗША ў Беларусь. Гэта стала магчымым па выніках дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту ў Рэспубліку Беларусь 1 лютага 2020 года Дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа і сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам", — цытуе яго словы прэс-служба МЗС.

Макей адзначыў, што пастаўкі нафты з ЗША — гэта частка дзяржаўнай стратэгіі па дыверсіфікацыі крыніц і забеспячэнню ўстойлівай працы беларускіх НПЗ.
 
Супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі ў нафтавай сферы кіраўнік МЗС назваў істотным элементам энергетычнай бяспекі дзяржавы, а таксама фактарам ​​забеспячэння суверэнітэту нашай краіны ў эканамічнай галіне.
 
"Беларускі бок працягне дзейнічаць у інтарэсах умацавання партнёрскіх адносін з ЗША, якія, на нашу думку, уяўляюць сабой унёсак у агульныя намаганні па пераадоленні супярэчнасцяў у Еўра-Атлантыцы і Еўразіі", — дадаў кіраўнік беларускай дыпламатыі.

Вялікія расійскія кампаніі з 1 студзеня 202 года спынілі пастаўкі нафты ў Беларусь, бо не змаглі дамовіцца наконт прэміі за сыравіну. Пасля гэтага афіцыйны Мінск купляў нафту ў дробных расійскіх кампаніяў, а таксама набываў яе ў іншых пастаўшчыкоў — напрыклад, у Азербайджана. Толькі з красавіка расійскія кампаніі пагадзіліся аднавіць пастаўкі нафты. Аднак улады Беларусі заявілі, што надалей не будуць разлічваць толькі на расійскія крыніцы. Нядаўна Беларусь купіла нафту ў дзяржаўнай кампаніі Саудаўскай Аравіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі