Макрон і Ле Пэн — у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Францыі
Эмануэль Макрон і Марын Ле Пэн — у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Францыі. Па выніках падлікаў бюлетэняў, у дзейнага прэзідэнта 27,6%, у яго саперніцы, лідаркі "Нацыянальнага аб'яднання" — 23,41%. На трэцім месцы — кіраўнік левай партыі "Непакорлівая Францыя" Жан-Люк Меланшон з 21,95%, на чацвёртым — радыкальны правы палітык Эрык Земур з 7%.
У Парыжы перамог Макрон (35%), Меланшон на другім месцы (30%), трэці — Земур (8%), Ле Пэн толькі шостая (5,5%).
Другі тур выбараў прызначаны на 24 красавіка. Аналітыкі мяркуюць, што 44-гадовага Эмануэля Макрона падтрымаюць прыхільнікі Меланшона, а таксама правыя цэнтрысты, а гэта дае немалую перавагу над 53-гадовай Марын Ле Пэн.
Фактычна паўтараюцца падзеі 2017 года, калі ў першым туры прэзідэнціих выбараў Макрон атрымаў 24,01%, Ле Пэн — 21,30%, а ў другім туры было 66,10% і 33,90% адпаведна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.