Макрон перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Францыі
Эмануэль Макрон перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Францыі. У другім туры дзейны прэзідэнт набраў 58,55%, у Марын Ле Пэн — 41,45% (у першым туры былі 27,8% і 23,2% адпаведна).
Для 44-гадовага Макрона гэта будзе другі прэзідэнцкі тэрмін. На выбарах 2017 года ён таксама выйграў у другім туры ў Ле Пэн, але больш упэўнена: 66,1% і 33,9% адпаведна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.