Макс Корж выступіў рэжысёрам уласнага кліпа (глядзець)
Відэа знята на песню "Мотылёк" з апошняга альбома музыкі "Жить в кайф".
Макс Корж выклаў у сеціва новае відэа на песню "Мотылёк" з апошняга альбома "Жить в кайф". Цікава, што ў новай працы артыст выступае не толькі як спявак і піяніст, але і як рэжысёр.
Кліп багаты на адкрытыя сцэны. Ён быў зняты ў Маскве цягам 4 дзён.
10 траўня Макс Корж выступіць у мінскім Футбольным манежы.