Малады чалавек здабываў сабе “дозу” праз фальшывыя рэцэпты

Адразу ў дзесяці сталічных аптэках выявілі падробленыя рэцэпты на абязбольвальныя таблеткі “Трамадол”, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы, паведамляе сайт Мінскай гарадской міліцыі. Фальшывыя рэцэпты выкарыстоўваў 25-гадовы беспрацоўны жыхар Мінску, якога раней ужо судзілі за незаконнае абарачэнне наркотыкаў. Малады чалавек стаіць на ўліку ў наркалагічным дыспансэры і праходзіць курс лячэння ад нарказалежнасці. “Трамадол” яму прапісалі з канкрэтнай дазіроўкай — па адной таблетцы тройчы на дзень. Але ён павялічыў дозу ў дзесяць разоў. Адпаведна, легальна выпісаныя таблеткі хутка скончыліся.
 
Узоры патрэбных рэцэптаў ён знайшоў у глабальным сеціве. Ён сумяшчаў іх з адсканаванай пячаткай лячэбнай установы і друкаваў на каляровым прынтэры, а запаўняў сам ад рукі. Цяпер яму пагражае зняволенне тэрмінам ад 5 да 13 год. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі