Маладзечанца, які адбіваў затрыманага ў міліцыі, асудзілі на 3 гады калоніі

Маладзечанца, які адбіваў затрыманага ў міліцыі, асудзілі на 3 гады калоніі

Маладзечанца Сяргея Непагоду, які ў чэрвені 2020-га адбіваў затрыманага ў міліцыі, асудзілі на 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Яго затрымалі ў Расіі, змясцілі ў СІЗА на паўгода, а пасля дэпартавалі ў Беларусь. Крымінальную справу разглядаў суд Маладзечанскага раёна, суддзя — Аляксей Петрусевіч. Непагоду прызналі вінаватым у "супраціве з прымяненнем гвалту". Ён павінен будзе выплаціць 2500 рублёў маральнай кампенсацыі пацярпеламу амапаўцу, паведамляюць праваабаронцы.

Сяргей Непагода — трэці асуджаны фігурант справы за патасоўку з сілавікамі, якая адбылася ў Маладзечне 19 чэрвеня мінулага года. Пасля акцыі салідарнасці міліцыя пачала хапаць людзей. Калі пратэстоўцы адбівалі затрыманага, амапавец даставаў пісталет. Усё гэта трапіла на відэа.

Удзельнікаў той сутычкі Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева асудзілі да 3 гадоў калоніі яшчэ ў верасні 2020 года. Яны былі прызнаныя палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі