Маладзёнаў затрымалі за спробу адзначыць дзень нараджэння Вітушкі
Сёння ў Нясвіжы былі затрыманыя актывісты незарэгістраваныя руху Малады Фронт: Іван Шыла, Ілля Шыла, Крысціна Самойлава, Зміцер Банько. Пазней ужо каля мясцовага РУУСу быў схоплены Андрусь Тычына. Пра гэта моладзевыя актывісты паспелі паведаміць дэмакратычнаму актывісту з Салігорску Паўлу Батуеву.
Пасля сувязь раптоўна абарвалася. Актывістаў "Маладога Фронту" затрымалі супрацоўнікі міліцыі за тое, што маладыя людзі прыехалі ў Нясвіж з мэтаю адзначыць 100 год з дня нараджэння легендарнага беларускага генерала, кіраўніка антысавецкага пасляваеннага супраціву на Беларусі, Міхала Вітушкі. Цяпер маладафронтаўцы знаходзяцца ў мясцовым аддзяленні міліцыі.
Прэс-служба МФ