Малдова можа выставіць Расіі грашовы рахунак за войскі ў Прыднястроўі
Улады Малдовы маюць намер наняць міжнародную юрыдычную фірму для ацэнкі стратаў ад вайсковай прысутнасьці Расіі ў Прыднястроўі цягам 25 гадоў. Паводле спікера малдаўскага парламента Андрыяна Канду, рахунак, які могуць выставіць Маскве, будзе вымярацца мільярдамі долараў.
Канду нагадаў, што ў Прыднястроўі незаконна знаходзяцца каля 2 тысяч расійскіх вайскоўцаў, якіх у Кішынёве лічаць “акупацыйнымі сіламі”.
Расея, паводле яго слоў, парушае міжнароднае права. Малдаўская ўлада спрабуе ўздымаць гэтае пытаньне па парушэнне Расіяй міжнароднага права на міжнародным узроўні і спадзяецца, што яго абмяркуюць на пляцоўцы ААН.
Таксама Канду паскардзіўся на расійскае інфармацыйнае ўмяшальніцтва ў падзеі ў Малдове. У краіне, паводле яго слоў, актывізавалася дзейнасць прарасійскіх няўрадавых арганізацый і “разведвальная дзейнасць”.
У пачатку траўня 2017 Канстытуцыйны суд Малдовы прызнаў, што знаходжанне расійскіх узброеных сіл на тэрыторыі Прыднястроўя супярэчыць нейтралітэту дзяржавы. У ліпені парламент Малдовы прыняў заяву з патрабаваннем вывесці расійскія войскі з тэрыторыі краіны.
У жніўні прадстаўнік Малдовы пры ААН Віктар Марару заявіў, што краіна будзе прасіць разгледзець у ААН пытанне аб вывадзе расійскіх вайскоўцаў з Прыднястроўя, паведамляюць замежныя СМІ.