"Малочная спрэчка" не перашкаджае кансультацыям пра ўваход у СГА
"Малочная вайна" паміж Расіяй і Беларуссю не паўплывала на кансультацыі пра сумеснае ўступленне краін Мытнага саюза ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА). Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Мінэканамразвіцця Расіі Андрэй Сляпнёў 16 чэрвеня. Ён зазначыў, што кансультацыі ідуць з панядзелка, у іх удзельнічаюць Беларусь, Расія і Казахстан.
Як нагадвае РІА "Новости", Расія, Беларусь і Казахстан ужо некалькі гадоў займаюцца ўніфікацыяй мытных правіл і тарыфаў у рамках стварэння Мытнага саюза. Тыдзень таму кіраўніцтва трох краін прыняло рашэнне ўступаць у Сусветную гандлёвую арганізацыю як адзіная мытная тэрыторыя.