Мальта не гарантуе Януковічу прэзідэнцкіх ушанаванняў

Як паведамляе мальтыйская прэса, Віктару Януковічу не гарантуюць афіцыйныя ўшанаванні, прызначаныя для візітаў прэзідэнтаў і дзяржаўных дзеячаў.



Паездка на Мальту была запланаваная на пачатак наступнага тыдня. Яна павінна была стаць першым візітам Януковіча ў краіну ЕС пасля правалу на Віленскім саміце. Раней прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта паведаміла, што візіт кіраўніка дзяржавы на Мальту перанесены на няпэўны час. Гэты перанос тлумачаць “неабходнасцю засяродзіцца на ўнутрыпалітычных справах”, інфармуе korrespondent.net.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі