Мальта пагадзілася згуляць таварыскі матч са зборнай Беларусі

Зборная Беларусі па футболе

Зборная Беларусі па футболе / vk.com/belarusff

Зборная Беларусі па футболе згуляе таварыскі матч у гасцях з камандай Мальты. Ён прызначаны на 26-е сакавіка. Федэрацыя футбола паведамляе таксама, што вядзе перамовы пра правядзенне яшчэ аднаго таварыскага матчу.

Беларуская зборная ў рэйтынгу FIFA займае 95-е месца, Мальта — 172-е. Яны сустракаліся чатыры разы (апошні раз — у 2008-м), у беларусаў тры перамогі, аднойчы была нічыя.

У канцы мінулага года з'явілася інфармацыя, што зборнай Беларусі дазволілі правесці два таварыскія матчы на тэрыторыі РБ. З 2022-га ўсе хатнія паядынкі яна праводзіла за мяжой на нейтральных палях. Федэрацыя звярталася ва УЕФА па дазвол правесці на радзіме таварыскія гульні і ён нібыта быў атрыманы. Гэтыя таварыскія матчы ў Беларусі могуць быць згуляны ў чэрвені 2024-га пры ўмове, што знойдуцца сапернікі. 

Апошні раз нацыянальная зборная гуляла ў Беларусі ў лістападзе 2021 года. Пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны беларускі футбол трапіў пад санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі