Маніторынгавыя групы: расійскі "Шахед" заляцеў на тэрыторыю Беларусі
"Шахед"
Расійскі дрон-камікадзе "Шахед" раніцай 21 жніўня заляцеў на тэрыторыю Беларусі з боку Украіны. Дрон абмінуў Брагін і Хойнікі і скіраваўся ў бок Мазыра, а пасля знік. Пра гэта паведамляе выданне "Флагшток" са спасылкай на маніторынгавыя каналы.
Сённяшні выпадак — як мінімум чацвёрты з пачатку ліпеня, калі расійскія дроны парушаюць праз Украіну трапляюць у Беларусь. Выступ Гомельскай вобласці, праз які "Шахедам" "зручна" атакаваць украінскія тэрыторыі, ва Украіне ўжо называюць "шахедабанам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.