Марадона хоча стаць галоўным трэнерам Аргентыны
Легендарны аргентынскі футбаліст Дыега Марадона заявіў, што хоча ўзначаліць нацыянальную зборную Аргентыны, пакінутую без настаўніка пасля нечаканага сыходу Альфіёо Басыле. Дасведчаны настаўнік падаў у адстаўку пасля пройгрышу Чылі (0:1) у адборачным турніры ЧМ-2010. "Я хацеў бы патрэніраваць зборную. Лічу, што самы час даручыць каманду тым, хто прынёс ёй золата чэмпіянату свету-86. Хоць не варта забываць і пра трэнераў з імем, якія таксама гатовыя кіраваць зборнай" - сказаў Марадона. Як паведамлялася, галоўнымі прэтэндэнтамі на пасаду з'яўляюцца галоўны трэнер "Сан-Ларэнса" Мігель Анхель Руса, Сэрхіа Батыста, які выйграў з алімпійскай зборнай золата Алімпіяды ў Пекіне, і былы футбаліст Дыега Сімэонэ, што ўзначальвае цяпер "Рывэр Плейт".
ВВС
ВВС