Марафон ідэй: як дзяржаўным службоўцам вярнуць давер грамадства
За больш як год (а напраўду гады) рэпрэсій дзяржслужбоўцы страцілі давер грамадства. Пра тое, чым яны займаюцца, не ведае большая частка жыхароў Беларусі.
Што ў гэты час адбываецца "ўнутры дзяржслужбоўца"? Чаму раней працаваць на дзяржслужбе было ОК, а цяпер не ОК?
Чым скончыліся шматлікія рэформы дзяржслужбы? Ці справа была толькі ў скарачэнні колькасці?
Якая рэформа патрэбная дзяржслужбе? Што дзяржаўныя дзеячы павінны рабіць, каб людзі сачылі за імі і давяралі ім?
На ўсе гэтыя пытанні адкажуць дырэктарка SYMPA Наталля Рабава і Арцём Праскаловіч, былы юрыст адміністрацыі Лукашэнкі. Мадэраваць размову будзе Павел Свярдлоў.
Марафон ідэй — ініцыятыва Банка ідэяў. Сайт праекта: www.ideasbank.vision. Тэлеграм-канал: @ideasbankBelarus. Падключайцеся да стрымаў, задавайце пытанні — будзе цікава!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.