"Маральны абавязак" не дазволіў Blondie паехаць у Сочы
Амерыканскія музыкі адмовіліся ад выступу на фэсце Red Rocks у межах Алімпіяды.
Blondie адмовіліся ад выступу на фэсце Red Rocks у межах Алімпіяды ў Сочы. Лідарка легендарнага гурта Дэбі Хэры ў інтэрв'ю NME сказала, што гэта "маральны абавязак" каманды.
Музыка прызналася, што прыняць падобнае рашэнне было не лёгка. Маўляў, яны "хацелі паехаць, але адчувалі сябе няўтульна, асабліва ў свеце нядаўна прынятага закона аб забароне гомасэксуальнай прапаганды і атмасферы гомафобіі ў Расіі". Хэры дадала, што калектыў заўсёды выступаў за правы сэксуальных меншасцяў і таму падтрымаць іх падчас Алімпіяды ў Расіі для гурта "падалося натуральным".
Паводле newsland.com
Фота www.billboard.com