МАРГ загадаў выдаліць рэкламны ролік завода "Белмаш"
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі адрэагавала на калектыўны зварот (на сайце petitions.by яго падпісалі больш за 100 чалавек) у справе рэкламнага роліка завода "Белмаш". Рабочая група Міжведамственнага савета прыйшла да высновы, што ён "неэтычны і неналежны".
Ролік "Супрацоўніцы ў купальніках" з'явіўся на YouTube ў чэрвені сёлета. Гэта — пародыя на кліп Satisfaction 2002 года. У роліку сцвярджалася, што на прадпрыемстве з-за спякоты дазволілі работніцам працаваць у купальніках.
petitions.by