Маршрутка ў Брэсце вылецела на тратуар і збіла пешахода
Маршрутка вылецела на тратуар
У Брэсце маршрутная таксоўка збіла пешахода на тратуары, паведамляе абласная ДАІ.
Здарэнне адбылося 9 студзеня каля 16:30. Маршрутка "Мерсэдэс" ехала па вуліцы Брэсцкіх дывізій. 38-гадовы кіроўца не ўлічыў дарожныя ўмовы і надвор'е, не справіўся з кіраваннем і выехаў на тратуар. Там аўтамабіль збіў 46-гадовага мужчыну.
Пры аварыі пешаход атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці, і яго давялося шпіталізаваць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.