Марыі Калеснікавай вярнулі кнігі Хокінга і Харары, забраныя з камеры
Палітзняволенай Марыі Калеснікавай вярнулі кнігі Хокінга і Харары, якія раней забралі проста з камеры. "Цяпер яна можа працягнуць самаадукацыяй, на якую яна мае права", — паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі.
Як распавядала Еўрарадыё, месяц таму ў Жодзінскім СІЗА ў Калеснікавай з камеры забралі кнігу Стывена Хокінга "Сусвет Стывена Хокінга" і дзве кнігі Юваля Ноя Харары — "21 урок для ХХІ стагоддзя" і "Homo Deus. Кароткая гісторыя будучыні". Прычыны канфіскацыі не паведамляліся.
Таксама прэс-служба Бабарыкі перадае, што ў Калеснікавай зноў пачаліся праблемы з ліставаннем. Праўда гэта не нагода, каб ёй не пісаць. Адрас для лістоў: турма №8, вуліца Савецкая, 22а, Жодзіна, 222160.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.