Марыне Коктыш вярнулі “Доктара Хаўза”, але не аддалі камп'ютар
Журналістку газеты “Народная воля” ў чарговы раз запрасіў на сустрэчу 19 траўня старшы дазнаўца гомельскай міліцыі Аляксандр Пусеў. Ён вядзе справу аб паклёпе на былога начальніка ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа. Па словах Марыны, ёй вернулі нязначную частку канфіскаванай маёмасці – дыскі з фільмам “Доктар Хаўз” і картку памяці для фотаапарата. Марына Коктыш: “Ніякіх забароненых альбо зашыфраваных файлаў на гэтым дыску не знайшлі, на флэш-картцы ад фатаапарата таксама. А вось камп'ютарную флэшку і два сістэмныя блокі ад хатняга і працоўнага камп'ютараў не вярнулі. Сказаў дазнаўца, што яму яшчэ трэба ўважліва прааналізаваць вынікі ўсіх экспертыз, каб прыняць нейкае рашэнне”.
Падставай нібыта стала тое, што гэтыя прыстасаванні з’яўляюцца “рэчавымі доказамі па справе”, якую ён вядзе.
Што будзе аналізаваць дазнаўца Пусеў, не зразумела. Бо, па словах журналісткі, эксперты не знайшлі ў яе тэхніцы нічога, што пацвердзіла б яе віну.
Марына Коктыш: “Скайп мой не ўзламалі. І было напісана ў выніках экспертызы, што ўстанавіць рэквізіты доступу да пароляў скайпу не падаецца магчымым. Яны не высветлілі, няма такога ў той паперцы, якую падпісаў эксперт і паставіў сваю пячатку, словаў, што я займалася адміністраваннем сайта “Беларускі партызан”.
Дазнаўца прапанаваў Марыне правесці з ёй “дадатковы допыт”, але яна адмовілася. Кажа, палічыла, што яе адказы могуць быць потым скарыстаныя супраць яе.
Тым ня менш, кажа яна, следчы паабяцаў, што гэта іх сустрэча не апошняя і ён яшчэ будзе тэлефанаваць.
19 траўня на допыты таксама схадзілі журналісткі Святлана Калінкіна і Наталля Радзіна. Калінкінай аддалі флэш-карты, а Радзінай не аддалі нічога.