Марыя Калеснікава застаецца пад вартай — адвакат абскардзіць рашэнне

Марыя Калеснікава застаецца пад вартай — адвакат абскардзіць рашэнне

Па словах адвакаткі Людмілы Казак, следcтва не прадставіла ніякіх доказаў, што ўтрымліваць сяброўку Прэзідыюма Каардынацыйнай рады Марыю Калеснікаву пад вартай мэтазгодна і абгрунтавана, і ў яе дачыненні немагчыма прымяніць іншую меру ўтрымання. Аднак тэрмін утрымання пад вартай Марыі быў падоўжаны па 8 студзеня ўключна.

16 лістапада адвакатка Калеснікавай Людміла Казак будзе абскарджваць гэтае рашэнне ў судзе Партызанскага раёна Мінска, паведамляе TUT.by.

Марыю Калеснікаву затрымалі напачатку верасня пасля няўдалай спробы вывезці за межу Беларусі — тады палітык падрала ў машыне свой пашпарт. З 11 верасня Калеснікава знаходзіцца ў турме ў Жодзіне. 16 верасня стала вядома, што ёй выставілі абвінавачванне ў закліках "да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненых з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнэт".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі