У ЕС стрымана адрэагавалі на чарговы ўказ Лукашэнкі аб памілаванні

Падобную заяву ў ЕС зрабілі і ў мінулы раз, калі Лукашэнка падпісаў папярэдні ўказ аб памілаванні

Падобную заяву ў ЕС зрабілі і ў мінулы раз, калі Лукашэнка падпісаў папярэдні ўказ аб памілаванні / unsplash.com

У Еўразвязе "прынялі да ведама" вызваленне чарговай групы беларускіх палітвязняў. Там патрабуюць вызваліць усіх, хто незаконна асуджаны ў Беларусі за свае погляды. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага прадстаўніка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэра Стана.

"Еўразвяз прымае да ведама ўчорашняе памілаванне 30 палітычных зняволеных, але блізу 1 400 па-ранейшаму застаюцца ў нечалавечых умовах", напісаў ён у X. Стана таксама адзначыў, што ў ЕС устрывожаныя паведамленнямі аб стане здароўя Марыі Калеснікавай і Паліны Шарэнда-Панасюк. Ён таксама нагадаў пра патрабаванне Ес да беларускіх уладаў: "Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя". 

Падобную заяву ЕС зрабіў і ў папярэдні раз, калі Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні групы палітвязняўГэта было 16 жніўня. 4 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў яшчэ адзін указ аб памілаванні. У ім таксама гаворыцца аб вызваленні 30 чалавек, асуджаных за "злачынствы пратэстнай накіраванасці". Сярод іх 7 жанчын і 23 мужчыны.

Адзначым, што апошнім часам зноў стала з'яўляцца інфармацыя пра пагаршэнне стану здароўя Марыі Калеснікавай і Паліны Шарэнды-Панасюк. У лістападзе 2022 года Калеснікаву прааперавалі ў сувязі з прабадной язвай і перытанітам. Па дадзеных сястры Марыі Таццяны Хоміч, Калеснікава цяпер важыць 45 кілаграм пры росце 1,75 м. У Паліны Шарэнды-Панасюк дыягнаставалі хранічны панкрэатыт, кажа муж палітзняволенай Андрэй. Пры гэтым, паводле яго звестак, жанчына не атрымлівае неабходнай медыцынскай дапамогі. Дадамо, што Паліна Шарэнда-Панасюк павінна была выйсці на волю 21 траўня, але ў той дзень высветлілася, што яе перавялі з калоніі ў СІЗА і прад'явілі новае абвінавачванне — у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі. Гэта ўжо яе трэцяе абвінавачванне па гэтым артыкуле.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі