Марыю Калеснікаву перавялі з Жодзіна ў СІЗА на вуліцы Валадарскага

Марыю Калеснікаву перавялі з Жодзіна ў СІЗА на вуліцы Валадарскага

Палітзняволеную Марыю Калеснікаву перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Гэта адбылося ў дзве гадзіны ночы 8 студзеня, перадае прэс-служба Віктара Бабарыкі са словаў сваякоў Калеснікавай.

Паведамляецца, што яе пабудзілі і этапавалі ў Мінск на цягніку. Сама Марыя назвала гэта "рамантычнай паездкай на начным цягніку". 

11 студзеня з Калеснікаваў ужо ў СІЗА №1 сустракаўся адвакат. Па яго словах, яна бадзёрая і настроеная на барацьбу.

Марыю Калеснікаву выкралі ў цэнтры Мінска 7 верасня 2020 года. Пры спробе вывезці яе за мяжу дзяўчына парвала свой пашпарт, каб застацца ў Беларусі. На яе пачалі крымінальную справу паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса ("Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі