Маск хоча зрабіць Twitter платным
Илон Маск
Бізнесмен Ілан Маск зноў загаварыў пра магчымае увядзенне платы для карыстальнікаў Х (экс-Twitter). Паводле яго слоў, гэта адзіны спосаб, які ён можа прыдумаць "для барацьбы з вялізарнымі войскамі ботаў". Гэтыя боты з дапамогай штучнага інтэлекту навучыліся абыходзіць капчу (аўтаматызаваны тэст, які дазваляе вызначыць, кім з'яўляецца карыстальнік — чалавекам ці машынай). А платны доступ да сацсеткі мог бы развязаць праблему. Пра гэта Маск заявіў на сустрэчы з ізраільскім прэм'ерам Біньямінам Нетаньяху, піша Forbes.
Бізнесмен растлумачыў, што стварэнне ботаў каштуе "долі пені", але калі б за выкарыстанне Twitter трэба было заплаціць "некалькі долараў" або "нейкую нязначную суму", гэта стала б вельмі затратным. Ён таксама адзначыў, што боты пры дапамозе штучнага інтэлекту спраўляюцца з капчай значна лепш, чым людзі.
Маск купіў Twitter у 2022 годзе і пачаў актыўна рэфармаваць кампанію. Скараціў штат і ўвёў новыя правілы. У траўні 2023 года ён быў вымушаны сысці з пасады гендырэктара кампаніі, але застаўся ўладальнікам. Паводле яго слоў, праз падзенне даходаў ад рэкламы і вялікую пазыковую нагрузку Twitter з'яўляецца стратным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.