Мастацтва як тэрапеўтычны рытуал — стрым з куратаркай Вольгай Мжэльскай

Вольга Мжэльская / асабісты архіў
Вольга Мжэльская / асабісты архіў

19 траўня ў Варшаве адкрываецца выстава "Past Garden", у межах якой свае апошнія працы прадставіць беларускі мастак Раман Камінскі. Раман, як і тысячы беларусаў, пасля пратэстаў 2020 года з'ехаў у Кіеў. Потым — у Тбілісі. Пазней — у Францыю. 

Працы, якія выстаўляюцца ў Варшаве, былі створаны ў межах рэзідэнцыі ў французскім горадзе Фантэўро. Раман іх пісаў у будынку сярэднявечнага касцёлу з каменнымі сценамі, фактура якіх адбілася на палотнах. 

Падчас эміграцыі ў мастака памерла маці. Ён не змог з ёй развітацца. Раман намаляваў аўтапартрэты. У іх — уласная драма, упрыгожаная яркімі кветкамі.

У такой жа сітуацыі, як Раман, апынуліся многія беларускія артысты. Вымушаныя пакінуць радзіму, губляючы родных, яны наноў пачынаюць жыццё на чужыне, часам стартуючы літаральна з нуля. Пра тое, ці засталося ў Беларусі мастацтва, калі мастакі з'ехалі, што адбываецца з беларускімі артыстамі ў эміграцыі, як рэпрэсіі і вайна змяняюць іх творчасць, гутарым з арт-менеджаркай і куртаркай Вольгай Мжэльскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі