Матч Азаранкі і Кузняцовай пакажуць у жывым эфіры па беларускім тэлебачанні

Матч Азаранкі і Кузняцовай пакажуць у жывым эфіры па беларускім тэлебачанні

Фінальны матч тэніснага турніру ў Маямі паміж беларускай Вікторыя Азаранка і расіянкай Святланай Кузняцовай пройдзе сёння, 2 красавіка і пачнецца ў 20.00. Жывую трансляцыю паядынку можна будзе паглядзець на канале “Беларусь 5”.

Вікторыя Азаранка ў паўфінальным матчы перайграла трэцюю ракетку свету Ангеліку Кербер з Нямеччыны — 6:2, 7:5. Раней беларуска перамагла брытанку Джаану Конта (6:4, 6:2), іспанку Габрынье Мугуруса (7:6 (6), 7:6 (4)), Магду Лінэтэ з Польшчы (6:3, 6:0) і Моніку Пуіг з Пуэрта-Рыка (6:2, 6:4).

Азаранка, якая на сённяшні дзень займае ў рэйтынгу WTA 8-е месца, ужо фактычна стала 5-й ракеткай свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі