Матч Сабаленка і Рыбакінай двойчы перарываўся з-за дажджу, ён перанесены

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / twitter.com/WTA

Матч першай ракеткі свету Арыны Сабаленка і Алены Рыбакінай (4-й у сусветным рэйтынгу) з Казахстана двойчы перарываўся з-за дажджу, ён у выніку перанесены на 4 лістапада. Тэнісісткі змагаюцца за выхад у паўфінал выніковага турніру WTA, які праходзіць у Мексіцы.

З-за дажджу паядынак перарываўся ў першым сэце пры ліку 5:1 на карысць беларускі, і ў другім сэце пры ліку 5:3 на карысць тэнісісткі з Казахстана.

Раней Сабаленка абыграла Марыю Сакары (9) з Грэцыі — 6:0, 6:1, прайграла амерыканцы Джэсіцы Пегула (5) — 4:6, 3:6. Пегула выйграла ўсе тры матчы ў групе і выступіць у паўфінале. Там жа будзе і Іга Свёнтак (2) з Польшчы, якая змагаецца з Арынай Сабаленка за званне першай ракеткі свету па выніках сезона.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі