Медкамісія прызнала беларуску Марыну Васілеўскую прыдатнай да палёту ў космас
Марына Васілеўская
Галоўная медкамісія прызнала беларуску Марыну Васілеўскую прыдатнай да палёту ў космас. Ён яшчэ раней быў запланаваны на 21 сакавіка 2024 года. Як паведамляе Раскосмас, медкамісія на пасяджэнні 21 лютага таксама дала станоўчае заключэнне і па беларусцы Анастасіі Лянковай, якая дублюе Васілеўскую, а таксама па касманаўтах Алегу Навіцкім (ураджэнцы нашай краіны) і Іване Вагнеры.
Васілеўская — бортправадніца авіякампаніі "Белавія", а Лянкова — дзіцячы хірург Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай хірургіі. Яны прайшлі адбор. Спачатку было шэсць кандыдатак, якія прайшлі медкамісію ў РФ. Вясной 2023-га засталося толькі двое, да палёту яны рыхтуюцца ў Расіі.
Спачатку палёт быў запланаваны на восень 2023 года, але пасля неаднаразова пераносіўся з-за праблем на МКС. Камандзірам карабля будзе 52-гадовы Навіцкі, бортінжынерам — астранаўт NASA Колдвел Дайсан Трэйсі. Анастасія Лянкова — у экіпажы-дублі разам з расійскім касманаўтам Вагнерам і астранаўтам NASA Дональдам Петытам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.