Беларуска Марына Васілеўская паляціць у космас у канцы сакавіка

Марына Васілеўская 

Марына Васілеўская  / "Роскосмос"

Беларуска Марына Васілеўская паляціць у космас 21 сакавіка 2024 года, пра гэта паведамляюць у "Раскосмасе". Палёт некалькі разоў пераносілі з-за праблем на МКС. Апошні раз называлася дата 13 сакавіка, цяпер — 21-га. На старонцы карпарацыі ў сацсетках з'явілася і эмблема экіпажу з прозвішчамі ўсіх удзельнікаў экспедыцыі. Акрамя Васілеўскай у сакавіку на арбіту адправяцца касманаўты Раскосмаса і яшчэ адзін ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан.

Прозвішчы членаў экіпажу і дзяржаўныя сцягі краін-удзельніц палёту нанесеныя на эмблему. У "Раскосмасе" асабліва адзначылі, што сцягі намаляваныя "ў форме трыкутніка, што азначае згуртаванасць экіпажу 21-й экспедыцыі наведвання МКС".

Нагадаем, для палёту ў космас былі адабраны дзве беларускі Марына Васілеўская і Настасся Лянкова. Да палёту іх рыхтавалі ў Расіі. Васілеўская была ўключана ў асноўны экіпаж, Лянкова — у дублюючы. Марына Васілеўская да апошняга часу працавала бортправадніцай авіякампаніі "Белавія", а Лянкова — дзіцячым хірургам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай хірургіі.

Белоруска Марина Василевская полетит в космос в конце марта
Эмблема экипажа / vk.com/roscosmos

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі