Палёт беларускай касманаўткі адкладаецца на паўгода — "Раскосмас"

Палёт беларускай касманаўткі адкладваецца / pixabay.com
Палёт беларускай касманаўткі адкладваецца / pixabay.com

Палёт беларускай касманаўткі адкладаецца на паўгода. Пра гэта ў інтэрв'ю РІА "Новости" заявіў гендырэктар расійскай дзяржаўнай карпарацыі касмічнай дзейнасці "Раскосмас" Юрый Барысаў. Прычынай такога пераносу ён назваў няспраўную сістэму ахаладжэння на арбітальнай станцыі.

Першапачаткова палёт беларускай касманаўткі быў запланаваны на восень 2023-га. Пазней з'явілася інфармацыя, што яго могуць перанесці.

Першым касманаўтам ад незалежнай Рэспублікі Беларусь павінна стаць дзяўчына. Былі адабраныя шасцёра дзяўчын, з якіх беларускі бок павінен выбраць асноўную кандыдатку і яе дублёршу. Рыхтавацца да палёту яны павінны ў Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі