Медыкі дапамаглі 159 заўзятарам і ўдзельнікам чэмпіянату свету па хакеі

Часцей за ўсё да медыкаў звяртаюцца з нагоды дробных траўмаў, праяў артэрыяльнай гіпертэнзіі, а таксама просяць пракансультаваць па розных пытаннях. Як паведамляе БЕЛТА са словаў выканаўцы абавязкаў старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігара Юркевіча, за гэты час былі шпіталізаваныя былі 18 чалавек. Таксама медыкі дапамаглі пяці дзецям з прастудай і кішэчнымі хваробамі.



Па словах Юркевіча, сур'ёзныя жарсці на лядовых арэнах часам моцна адбіваюцца на здароўі заўзятараў. Так, падчас матчу паміж зборнымі Беларусі і Латвіі ў 50-гадовага беларускага заўзятара здарыўся інфаркт. Цяпер жыццю мужчыны нічога не пагражае, ён праходзіць курс лячэння.



Дарэчы, хуткая неадкладная меддапамога афіцыйным удзельнікам, уключаным у спіс акрэдытацыйнай сістэмы чэмпіянату, а таксама замежным турыстам, якія маюць квіткі на матчы ў Мінску, аказваецца бясплатна.



Фота — luganews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі