Медыкі назвалі сімптомы новага падвіду штама "амікрон"
Новы падвід штама "амікрон" у Брытаніі выявілі ў сярэдзіне студзеня / Reuters
Медыкі назвалі сімптомы новага падвіду штама "амікрон". Гэта высокая тэмпература, бесперапынны кашаль, страта альбо змяненне нюху і смаку. Пра гэта піша брытанская газета Daily Express са спасылкай на нацыянальную сістэму аховы здароўя (NHS) краіны.
Новы падвід штама коронавируса "амікрон" BA.2 выявілі ў Брытаніі 21 студзеня. Паводле папярэдніх дадзеных, ён распаўсюджваецца з яшчэ вышэйшай хуткасцю. У цяперашні час ён ужо выяўлены больш, чым у 40 краінах, уключаючы Індыю, частку Еўропы, Паўднёвую Афрыку, Аўстралію і ЗША.
У Беларусі ў апошнія паўтара тыдня рэгіструецца рост захворванняў на каронавірусную інфекцыю. Напярэдадні ў Мінску ўтварыліся велізарныя чэргі ля паліклінік. Міністэрства аховы здароўя патлумачыла іх пачаткам працоўнага тыдня і вялікай колькасцю людзей, якія хочуць зрабіць ПЦР-тэст на каронавірус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.