Медыкі распавялі, як памерла прынцэса Лея з “Зорных войнаў”
Адна з галоўных гераіняў кінасагі “Зорныя войны” Кэры Фішэр памерла ў сне з-за апноэ і “іншых фактараў”. Пра гэта гаворыцца ў заяве коранера Лос-Анджэлеса. Апноэ ў сне — гэта захворванне, пры якім чалавек перастае дыхаць падчас сну цягам некалькіх секунд ці хвілін.
У пасведчанні аб смерці, выдадзеным у студзені, было пазначана, што ў 60-гадовай актрысы, якая сыграла прынцэсу Лею, спынілася сэрца. У цяперашняй заяве коранера Лос-Анджэлеса сказана, што дакладная прычына смерці так і не была вызначаная. У якасці магчымай прычыны таксама фігуруюць хваробы сэрца і спажыванне наркотыкаў. У графе аб прычынах смерці ў дакуменце напісана “няпэўная”.
Актрысу шпіталізавалі ў медыцынскі цэнтр імя Рональда Рэйгана ў Лос-Анджэлесе пасля моцнага сардэчнага прыступу, які здарыўся падчас пералёту ў Лондана ў канцы снежня 2016 года. У той момант яна знаходзілася ў турне, прадстаўляючы сваю кнігу, паведамляе ВВС.
Фішэр не прыходзіла ў прытомнасць і памерла праз чатыры дні. Яе маці актрыса Дэбі Рэйналдс памерла на наступны дзень.