Медыкі з РНПЦ "Кардыялогія" выйшлі на мірны пікет

Медыкі з РНПЦ "Кардыялогія" выйшлі на мірны пікет

Медыкі з РНПЦ "Кардыялогія" выйшлі на мірны пікет пад назвай "Не звальняйце медыкаў". 

"Гэта рашэнне, якое мы прынялі на прафсаюзным сходзе пасля таго, як стала вядома пра звальненне Мінздароўем нашага кіраўніка Аляксандра Мрочака, — расказалі Еўрарадыё медыкі. — 98% нашага калектыву уваходзіць у прафсаюз. Гэта наша агульнае рашэнне”.

Выказаць падтрымку камандзе РНПЦ "Кардыялогія" прыйшлі медыкі з розных сталічных лякарняў. Акцыя праходзіць у двары цэнтра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі