Мельянцоў: Чакаць, што Трамп ужо заўтра адменіць усе санкцыі, не даводзіцца

Мельянцоў: Чакаць, што Трамп ужо заўтра адменіць усе санкцыі, не даводзіцца

Якая б адміністрацыя ні прыйшла да ўлады ў ЗША — Клінтан ці Трампа, у дачыненні да Беларусі будзе надалей праводзіцца ранейшая палітыка. Чакаць, што прыход Дональда Трампа ў Белы дом неяк паўплывае на амерыканскія санкцыі супраць Беларусі ці на амерыканскую падтрымку нашай грамадзянскай супольнасці, не даводзіцца. Такое меркаванне ў каментары Еўрарадыё выказаў старшы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Дзяніс Мельянцоў.

Мельянцоў: “Не думаю, што нейкім чынам ЗША будуць цалкам ламаць сваю палітыку дачыненняў да Беларусі. Ёсць паступовы прагрэс у гэтых дачыненнях — і што тычыцца адносінаў дыпламатычных да нарошчвання дыпламатычнага штату, і разнастайных перамоў, пачынаючы ад правоў чалавека і заканчваючы кансультацыямі па бяспецы. Такі пазітыўны рух будзе захоўвацца і ў бліжэйшыя гады, але нельга чакаць, што ў студзені прэзідэнт ЗША атрымае паўнамоцтвы і адразу адменіць усе санкцыі — хутчэй за ўсё так не будзе. Знешняя палітыка ЗША паслядоўная, не зусім гнуткая. Тым больш, у дачыненні да такіх краін, да якіх у ЗША няма сур’ёзнага інтарэсу”.

Калі Трамп выканае задачы па паляпшэнні стасункаў з Расіяй, то гэта можа палепшыць “беларускія магчымасці для манеўра”, але сур’ёзна прагназаваць гэтага нельга, кажа эксперт. Па яго словах, адносіны паміж ЗША і Расіяй на Беларусь уплываюць вельмі ўскосна і нязначна. Таму, кажа Мельянцоў, мы гэты ўплыў можам нават не заўважыць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі