Мэр Дняпра — беларускім дыпламатам: "Мы жывем у свабоднай краіне"

Мэр Дняпра — беларускім дыпламатам: "Мы жывем у свабоднай краіне"

Мэр Дняпра (былы Днепрапятроўск) Барыс Філатаў рэзка адказаў на пратэсты беларускіх дыпламатаў супраць узнятага бел-чырвона-белага сцяга. 

"Разумееце, мы жывем у свабоднай краіне?
Разумееце?
Мы жывем у свабоднай краіне.
Так, у нашай краіне маса праблем, але ў ёй лёгка дыхаць.
Напрыклад, у нас, у адрозненне ад Беларусі, Прэзідэнт не прызначае кіраўнікоў горада.
Больш таго, мы нашаму Прэзідэнту не падпарадкоўваемся.
Мы — асобная галіна ўлады.
Мы — мясцовае самакіраванне".

Філатаў падкрэслівае, што ва Украіне прэзідэнт не камандуе мясцовым самакіраваннем, а мэры і муніцыпалітэты не камандуюць грамадзянамі.

"У нас кожны грамадзянін можа выйсці да мэрыі з плакатам "Бора, калі ты ўжо здохнеш?", і яму за гэта нічога не будзе.
Яго не паб'юць палкай амапаўцы і яго не пасадзяць у камеру.
Так, безумоўна, Бору такія плакаты могуць не падабацца, але дэмакратыя Бору падабаецца больш"
.

Па яго словах, флагштокі са сцягамі нацыянальных суполка каля мэрыі паставіла мясцовая моладзь, і яна мае права самастойна мяняць гэтыя сцягі па сваім жаданні.

"Тым больш, што ў адрозненне ад нацысцкай і камуністычнай сімволікі, бел-чырвоны-белы сцяг не з'яўляецца забароненым ва Украіне.
Таму моладзь можа вешаць ля мэрыі любыя сцягі, якія захоча.
Хоць вясёлкавыя.
Гэта яе права.
І "ўлады Дняпра" тут моладзі не ўказ.
Таму, што мы жывем у свабоднай краіне"
.

Тым часам у беларускае МЗС выклікалі амбасадара Украіны Ігара Кізіма, якому заявілі рашучы пратэст супраць бел-чырвона-белага сцяга ў Дняпры. Беларускія дыпламаты заявілі, што могуць прадпрыняць "далейшыя сувымерныя крокі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі