Мэр Варшавы падзякаваў беларусу, які штурхаў аўтобус у заснежаным горадзе
Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі падзякаваў беларусу Дзмітрыю Салагубу, які нядаўна штурхаў аўтобус у заснежаным горадзе. "У цяжкай сітуацыі ён дапамог гарадскому аўтобусу выехаць на дарогу, — піша Рафал Тшаскоўскі ў Facebook. — Цяпер ён сам зможа пераадольваць далейшыя маршруты на працягу 90 дзён на грамадскім транспарце Варшавы".
Беларус атрымае падарунак — праязны квіток. Яго ўчынкам быў уражаны не толькі мэр сталіцы Польшчы.
"У нашым свеце замест таго, каб проста ўзяць і дапамагчы, усе здымаюць на відэа", — сказаў "Белсату" Салагуб.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.