Metallica можа не выступіць на "Гластэнбэры" з-за бурых мядзведзяў
Меламаны лічаць любоў лідара гурта да палявання на мядзведзяў несумяшчальным з ідэаламі фэсту і заклікаюць усіх падпісаць петыцыю за адмену шоў.
Брытанскія аматары музыкі патрабуюць адмены выступу Metallica на фэсце "Гластнбэры". Меламаны лічаць любоў фронтмэна гурта да палявання на мядзведзяў несумяшчальным з ідэаламі фэсту і заклікаюць усіх неабыякавых падпісаць петыцыю за адмену шоў амерыканцаў 28 чэрвеня.
На дадзены момант да групы "Remove Metallica from Glastonbury Festival for their support of Bear Hunting" у Facebook далучылася каля 30 тысяч чалавек.
Акцыя стартавала пасля таго, як стала вядома, што Джэймс Хэтфілд агучыць дакументальны серыял "Паляванне" для канала History. Фільм мусіць паказаць экспедыцыю на Аляску, падчас якой ідзе паляванне на бурых мядзведзяў.
Актывісты ў сваёй петыцыі кажуць, што гэтае паляванне робіцца не для выжывання і не для аховы прыроды. І падкрэсліваюць, што іх акцыя скіраваная не супраць Metallica, а супраць падтрымкі палявання.
Паводле: music.com.ua
Фота: www.rollingstone.com