Metallica падрыхтавала "справаздачу за 2014 год"
Вялікі бокс-сэт уключае ў сябе 26 CD з запісамі канцэртаў гурта ў Еўропе.
У перадпродажы з'явіўся бокс-сэт з архівам усіх жывых выступаў Metallica у 2014 годзе. Камплект уключае 26 CD з запісамі канцэртаў гурта ў Фінляндыі, Германіі, Швецыі, Галандыі і іншых краінах. Апроч таго, плануецца выданне асобнага CD, на якім змесціцца запіс акустычнага сэта, запланаванага на 5 снежня. Цяпер бокс-сэт каштуе 417 долараў. У адкрыты продаж ён паступіць у сярэдзіне снежня.
Нядаўна Metallica аб'явілі, што вярнуліся ў студыю, каб завяршыць працу над новым лонгплэем. Дагэтуль цягам 2-х гадоў музыкі займаліся ў асноўным іміджавымі праектамі: здымаліся ва ўласным 3D-фільме "Through The Never", выступалі ў Антарктыдзе, што прывяло іх у кнігу рэкордаў Гінеса.
Новы дыск гурта, хутчэй за ўсё, выйдзе ў наступным годзе.
Паводле www.zvuki.ru
Фота: www.metallica.com