"Металург" зраўняў лік у фінальнай серыі з "Нёманам" — 2:2
Заўзятары "Металурга" / vk.com/hc_metallurgzhlobin
"Металург" зраўняў лік у фінальнай серыі з "Нёманам" — 2:2. У аўторак жлобінцы на сваёй пляцоўцы абыгралі гродзенцаў — 3:0 (0:0, 1:0, 2:0). Першую шайбу на 33-й хвіліне закінуў Ягор Воранаў, на 52-й вызначыўся Данііл Сацішвілі, а пераможную кропку на 53-й хвіліне паставіў Сяргей Кузняцоў.
20 красавіка каманды згуляюць у Гродне. Менавіта там і стартавала серыя. Спачатку "Нёман" выйграў з лікам 2:0, а пасля перамог "Металург" — 2:1. У першым паядынку ў Жлобіне гродзенцы ўчынілі саперніку разгром — 5:0.
Фінальная серыя працягваецца да чатырох перамог адной з каманд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.