Мігранты на беларуска-польскай мяжы кідаліся ў памежнікаў падпаленым галлём

На польска-беларускай мяжы

На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna

Мігранты, якія спрабуюць прарвацца ў ЕС з тэрыторыі Беларусі, пачалі кідацца ў памежнікаў падпаленым галлём. Інцыдэнт адбыўся на беларуска-польскім участку мяжы каля Белавежы. Тут у патруль, акрамя камянёў, ляцела падпаленае галлё, расказалі ў памежнай службе Польшчы.

Камянямі мігранты кідаліся на ўчастку заставы ў Дубічах Царкоўных. Тут былі зафіксаваныя дзве такія атакі на патрулі. Пацярпелых няма.
Агулам у панядзелак польскія памежнікі зарэгістравалі 69 замежнікаў, якія спрабавалі трапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі па-за пунктамі пропуску. Гэта былі грамадзяне Сірыі, Самалі і Ірана. Каля 40 чалавек, убачыўшы патрулі, адмовіліся ад намеру парушаць мяжу.

Літоўская служба аховы дзяржмяжы паведамляе пра 25 парушальнікаў, якія спрабавалі трапіць у краіну ў панядзелак. Латвійскія памежнікі спынілі 69 парушальнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі