Мігранты спрабавалі прарвацца на пераходзе Каменны Лог — Медзінінкай
Пункт пропуску Каменны Лог, ілюстрацыйнае фота
16 траўня на некалькі гадзін быў зачынены памежны пераход Каменны Лог — Медзінінкай на беларуска-літоўскай мяжы, піша сайт "Зеркало".
Паведамляецца, што група мігрантаў спрабавала перайсці з Беларусі ў Літву на гэтым пункце пропуску. Аднак іх спынілі літоўскія памежнікі.
Паводле інфармацыі сайта, пункт пропуску не працаваў каля трох гадзін. Адчынілі яго прыкладна а 14-й. Афіцыйных паведамленняў літоўскіх дзяржаўных органаў пра інцыдэнт пакуль не было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.