Мігранты зноў атакавалі польскія патрулі на мяжы з Беларуссю
Пашкоджаны на мяжы аўтамабіль / twitter.com/Straz_Graniczna
Польскія памежныя патрулі былі ўчора тройчы атакаваныя мігрантамі, якія хацелі перабрацца ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведамляе польская Памежная служба. Усе тры інцыдэнты адбыліся на ўчастку заставы ў Мельніку. У памежнікаў ляцелі розныя прадметы, быў пашкоджаны аўтамабіль. Але на тэрыторыю Польшчы мігранты так і не трапілі.
Паводле польскіх памежнікаў, усяго ўчора яны зарэгістравалі 158 спробаў незаконнага пераходу мяжы. У Польшчу спрабавалі трапіць грамадзяне Бангладэш, Пакістана і Емена.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.