Міхаіл Грабоўскі дапамог "Вашынгтону" перамагчы "Калгары" (відэа)
Беларускі нападаючы зрабіў галявую перадачу і рэалізаваў адзін з пасляматчавых булітаў.
"Вашынгтон" выйграў у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ у "Калгары" — 5:4 (0:3, 3:1, 1:0, 0:0, 1:0).
Нагадаем, што ў стартавым матчы ў складзе "Вашынгтона" Грабоўскі зрабіў хет-трык ды яшчэ аддаў галявую перадачу. Праўда, у тым паядынку яго каманда прайграла “Чыкага” з лікам 4:6.
Адзначым, што Міхаіл Грабоўскі застаўся адзіным прадстаўніком нашай краіны ў Нацыянальнай хакейнай лізе.
Фота — sports.yahoo.com