Міхаіл Хадаркоўскі наведаў Майдан у Кіеве
Расійскага бізнесмена суправаджаў экс-кіраўнік МУС Украіны Юрый Луцэнка.
Былы палітвязень Міхаіл Хадаркоўскі прыехаў на Майдан Незалежнасці ў ноч на нядзелю, інфармуе korrespondent.net са спасылкай на мясцовыя СМІ. Былы кіраўнік нафтавай кампаніі ЮКАС сустрэўся з актывістамі Майдану, з былымі афганцамі і ўшанаваў Нябесную сотню.
Хадаркоўскі прыехаў у Кіеў, бо на 19 сакавіка запланаваная яго лекцыя на тэму Права і свабоды ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце. Раней ён заяўляў, што гатовы на запрашэнне любой адказнай грамадкай сілы прыехаць у любую кропку Украіны, каб дапамагчы спыніць развіццё канфлікту.