Міхаіл Саакашвілі напісаў ліст Уладзіміру Зяленскаму з турмы
Міхаіла Саакашвілі дастаўляюць у турму / dw.com
Экс-прэзідэнт краіны Міхаіл Саакашвілі напісаў ліст украінскаму прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму. Ліст апублікаваны на старонцы Саакашвілі ў Facebook і перакладзены з грузінскай мовы на ўкраінскую і рускую.
У лісце Саакашвілі назваў сябе "асабістым вязнем" прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, а свой арышт — незаконным. Ён таксама падзякаваў Зяленскаму за падтрымку.
"Я вельмі высока ацэньваю вашу прынцыповую пазіцыю па абароне Украіны, усяго рэгіёна і ўсіх вязняў імперыі", — гаворыцца ў лісце.
Саакашвілі лічыць, што абвінавачванні ў яго адрас сфальсіфікаваныя, і іх, "акрамя Расіі, не прызнае ніхто ў свеце". Ён назваў Украіну сваёй другой радзімай і адзначыў, што "будзе ганарыцца тым, што меў магчымасць унесці свой сціплы ўклад у гістарычныя змены і рэформы" ў краіне.
Як паведамляла Еўрарадыё, 1 кастрычніка Міхаіл Саакашвілі вярнуўся ў Грузію напярэдадні мясцовых выбараў. МУС Грузіі распачало супраць яго крымінальную справу аб незаконным перасячэнні мяжы. Экс-прэзідэнта затрымалі, пасля чаго ён абвясціў галадоўку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.